Мая Краіна Беларусь
Мая Краіна Беларусь
mkbelarus
Галоўны канал пра Беларусь! Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot Не сілай, а розумам!
Мая Краіна Беларусь
🔔 Свабода пачынаецца з кроку Пяць гадоў цемры. Зняволенне, карцары, ціск, цішыня. Але Сяргей Ціханоўскі — на волі. Ён выйшаў, каб жыць. Каб зноў трымаць за руку жонку, бачыць неба, гаварыць, калі хоча, і маўчаць — калі сам выбірае. 🕯 Але за кратамі — яшчэ больш за 1100 палітвязняў. Людзей. Не лічбаў. І кожны з іх заслугоўвае той самай свабоды. 🤍 Таму мы збіраемся — 26 чэрвеня а 19:00 у Варшаве, каля помніка Каперніку. Каб паказаць: мы памятаем. Мы побач. Мы не згодны. 👥 З намі будуць Сяргей і Святлана Ціханоўскія. І вы. І ўсе, каму не ўсё роўна. Што можна зрабіць: • Прыйсці. • Надзець сімвал — вышыванку, бел-чырвона-белую стужку, значок. • Распавесці сябрам. • Падтрымаць тых, хто ўсё яшчэ змагаецца. 🙌 Бо свабода не прыходзіць сама. Яна вяртаецца, калі мы ідзем ёй насустрач. Мая Краіна Беларусь
Мая Краіна Беларусь
📢 Вчера наши друзья выложили ролик про "Паспорт Новой Беларуси" — и полетели вопросы: ❓ Как его получить? Тут ❓ Правда, что им можно расплачиваться в магазине? ❓ И что, реально можно поехать в США?! Отвечаем честно: 🇺🇸 Пока — нет, в США по нему не улетишь. 🛒 Нет, им нельзя расплатиться в магазина — это шутка. 📘 И да, получить его можно, но не всем и не сразу. Главное — другое: 👉 Чем больше беларусов получают этот паспорт, тем сильнее он становится. Тем больше прав, возможностей и влияния он даёт. Это не просто документ. Это — инструмент свободы. 🎥 Кто не видел ролик — смотрите. А кто уже задал вопрос — следите дальше. Отвечаем на всё.
Мая Краіна Беларусь
Франак Вячорка: "Толькі што скончыліся кансультацыі з калегамі з дзяржаўнага дэпартамента і Белага дома, у справе магчымых вызваленняў. Цяпер мяч на баку Менску. Верым у тое, што будуць добрыя навіны ўжо ў найбліжэйшы час. Але гатовыя і да негатыўнага сцэнару. Паглядзім, чым закончыцца Аляска." Мая Краіна Беларусь
Мая Краіна Беларусь
🎉 БЕЛАРУСЫ! МЭТА ЗБОРУ НА ДАПАМОГУ ВЫЗВАЛЕНЫМ ПАЛІТВЯЗНЯМ ДАСЯГНУТА! Мы хутчэй, чым за 4 гадзіны, разам з вамі закрылі збор на 50000 еўра для вызваленых сёння палітвязняў! Гэта неверагоднае дасягненне, якое яшчэ раз даказвае моц і салідарнасць нашай супольнасці. Кожны ваш унёсак — гэта не проста грошы, а надзея і рэальная падтрымка для тых, хто так доўга чакаў свабоды. Дзякуй кожнаму, хто далучыўся! Ваша хуткая рэакцыя дазволіла сабраць неабходную суму, каб дапамагчы людзям, якія так моцна ў гэтым маюць патрэбу. https://bysol.org/ru/bs/sro4naya_pomosch/ Мая Краіна Беларусь
Мая Краіна Беларусь
Сяргей Спарыш, Народная Грамада: Мы не ведаем што з ім адбываецца [гаворка аб Міколе Станкевічу], тэарэтычна можа і не жывы нават. Мы перасякаліся з ім содзень таму, у турме КДБ — ён вельмі ў добрым стане маральна, у лепшым нават, чым быў у 2020 годзе... Ён сказаў: "Цяпер у Беларусі нацыя ўжо сфарміравана, калі раней былі нейкія сумневы, то зараз відавочна — нацыя у Беларусі маецца, але няма пакуль што дзяржавы. Адпаведна — задача — пасля таго, як мы займелі нацыю — набыць і дзяржаву. Дзеля таго, каб набыць дзяржаву, патрэбна барацьба." Мая Краіна Беларусь
Мая Краіна Беларусь
Коратка пра стан беларускай мовы Без мовы не будзе нацыі. І таму наш абавязак — захаваць і перадаць беларускую мову наступным пакаленьням, каб яна гучала свабодна і годна ва ўсіх кутках Беларусі. Мая краіна Беларусь
Мая Краіна Беларусь
📢 Андрэй Стрыжак пакідае фонд «Байсол» Стала вядома, што Андрэй Стрыжак усё ж прыняў рашэнне пакінуць фонд дапамогі «Байсол». Ён пракаментаваў свой сыход наступнымі словамі: «Гэтае рашэнне далося мне нялёгка, але я разумею тую адказнасць, якую нясу за лёс аднаго з ключавых праектаў па дапамозе палітзняволеным і іх сем’ям». Мая Краіна Беларусь