Мая Краіна Беларусь

🔔 Свабода пачынаецца з кроку Пяць гадоў цемры. Зняволенне, карцары, ціск, цішыня. Але Сяргей Ціханоўскі — на волі. Ён выйшаў, каб жыць. Каб зноў трымаць за руку жонку, бачыць неба, гаварыць, калі хоча, і маўчаць — калі сам выбірае. 🕯 Але за кратамі — яшчэ больш за 1100 палітвязняў. Людзей. Не лічбаў. І кожны з іх заслугоўвае той самай свабоды. 🤍 Таму мы збіраемся — 26 чэрвеня а 19:00 у Варшаве, каля помніка Каперніку. Каб паказаць: мы памятаем. Мы побач. Мы не згодны. 👥 З намі будуць Сяргей і Святлана Ціханоўскія. І вы. І ўсе, каму не ўсё роўна. Што можна зрабіць: • Прыйсці. • Надзець сімвал — вышыванку, бел-чырвона-белую стужку, значок. • Распавесці сябрам. • Падтрымаць тых, хто ўсё яшчэ змагаецца. 🙌 Бо свабода не прыходзіць сама. Яна вяртаецца, калі мы ідзем ёй насустрач. Мая Краіна Беларусь