Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская — на 80-й Генеральнай Асамблеі ААН
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША, галоўнай часткай якога з’яўляецца 80-я Генеральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку.
Лідарка цягам гэтага часу ўжо сустрэлася з:
➖Прэзідэнтам Чэхіі Пятром Паўлам;
➖Прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам;
➖Прэзідэнтам Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза;
➖Спецпасланнікам ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кітам Келагам.
➖Вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Каяй Калас;
➖Міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сябігай;
➖Міністаркай замежных справаў Ісландыі Торгердур Катрын Гунарсдотцір;
➖Прэм’ер-міністрам Бельгіі Бартам дэ Вевером;
➖Прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам;
➖Міністаркай замежных справаў Аўстрыі Бэатай Майнл-Райзінгер;
➖Міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім;
➖Міністрам замежных справаў Харватыі Горданам Грлічам Радманам;
➖Старшынёй Еўрапейскай Рады Антоніу Коштам;
➖Міністрам замежных справаў Германіі Йоханам Вадефулем;
➖Амбасадарам Літвы ў ЗША Гедымінасам Варвалісам;
➖Кангрэсменам ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джо Уілсанам.
Удзел у Генасамблеі — гэта магчымасць нагадаць: пакуль у Беларусі за кратамі застаюцца тысячы чалавек, а рэжым працягвае рэпрэсіі і падтрымлівае вайну супраць Украіны, міжнародная супольнасць павінна трымаць нашую краіну на парадку дня. Свет павінен ведаць: беларусы працягваюць барацьбу за свабоду і незалежнасць.