dissidentby

📅 Да Дня палітвязня - тры мерапрыемствы салідарнасці разам з Dissidentby! 21–23 траўня мы збіраемся, каб напісаць лісты, падтрымаць тых, хто за кратамі, і не забываць, за што змагаемся. ❤️ ВАРШАВА — 21 траўня, 17:00 📍 Dożynkowa 6a “Напішы ліст палітвязню” з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай – лісты – дранікі, ліманад, творчыя актыўнасці – астралагічны прагноз і партрэт за данат – квіз з падарункамі ад @dissidentby – закрытая размова з Андрэем (па рэгістрацыі) ❤️ УРОЦЛАЎ — 22 траўня, 19:00 📍 Tadeusza Kościuszki 35A (націснуць 54 на дамофоне) Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным – лісты – магчымасць падзяліцца сілаю з тымі, хто ў зняволенні 🔥 Але сачыце за абвесткамі, бо будуць мерапрыемствы ад 20 да 24 траўня! Таксама плануюцца размовы з палітзняволенымі: @belarusy_wroclawa ❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30 📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі – глядзім фільм пра антыфашызм – пішам лісты – ядзім піцу – гаворым пра свабоду Save the date! І абавязкова прыходзь падтрымаць тых, хто зараз за кратамі!