Sticker Collection Logo

Светлана Тихановская

Светлана Тихановская
tsikhanouskaya

Звязацца ў Telegram: @askoffice_15 Сайт: https://tsikhanouskaya.org/ Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/ FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская — на 80-й Генеральнай Асамблеі ААН Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША, галоўнай часткай якога з’яўляецца 80-я Генеральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку. Лідарка цягам гэтага часу ўжо сустрэлася з: ➖Прэзідэнтам Чэхіі Пятром Паўлам; ➖Прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам;  ➖Прэзідэнтам Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза; ➖Спецпасланнікам ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кітам Келагам. ➖Вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Каяй Калас; ➖Міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сябігай; ➖Міністаркай замежных справаў Ісландыі Торгердур Катрын Гунарсдотцір; ➖Прэм’ер-міністрам Бельгіі Бартам дэ Вевером; ➖Прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам;  ➖Міністаркай замежных справаў Аўстрыі Бэатай Майнл-Райзінгер;  ➖Міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім;  ➖Міністрам замежных справаў Харватыі Горданам Грлічам Радманам; ➖Старшынёй Еўрапейскай Рады Антоніу Коштам; ➖Міністрам замежных справаў Германіі Йоханам Вадефулем; ➖Амбасадарам Літвы ў ЗША Гедымінасам Варвалісам; ➖Кангрэсменам ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джо Уілсанам. Удзел у Генасамблеі — гэта магчымасць нагадаць: пакуль у Беларусі за кратамі застаюцца тысячы чалавек, а рэжым працягвае рэпрэсіі і падтрымлівае вайну супраць Украіны, міжнародная супольнасць павінна трымаць нашую краіну на парадку дня. Свет павінен ведаць: беларусы працягваюць барацьбу за свабоду і незалежнасць.

Share "Светлана Тихановская"