Наша Ніва

Наша Ніва
nashaniva

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Наша Ніва

Беларускі КДБ абвесціў аб арышце Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома Бялюцін быў актывістам «Народнай грамады» і стукачом — у канцы 2010-х ён пісаў у КДБ данос на Міколу Аўтуховіча.

Наша Ніва

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха Абставіны таго, як ён трапіў у рукі КДБ, невядомыя.

Наша Ніва

Дэпутат-расеец у Сейме Латвіі заявіў з трыбуны, што «нас больш, расейская мова — наша мова», і паказаў фак дэпутатам-латышам Аляксей Рослікаў — лідар партыі «За стабільнасць», якая атрымала на апошніх выбарах 7% галасоў і мае 10 са 100 месцаў у парламенце. Рослікава выдварылі з залы паседжанняў.

Наша Ніва

Былы пракурор Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская радыкальна змяніла імідж і ўдарылася ў язычніцтва Супрацоўніца крымскай пракуратуры Наталля Паклонская ў 2014 устала на бок Расіі і стала адной з найбольш вядомых калабарантак. З пачаткам вайны ва Украіне яна трапіла ў апалу. Апошнім часам Паклонская крута змяніла імідж, зрабіла дрэды і агітуе вяртацца да славянскіх каранёў. https://nashaniva.com/369879 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369879

Наша Ніва

Віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Люксембурга Ксаўе Бетэль пры сустрэчы пацалаваў Святлану Ціханоўскую ў шчаку Адметна, што Бетэль, які ўзначальваў краіну ў 2021-2023, стаў трэцім у свеце нацыянальным лідарам, які не хаваў сваю гомасэксуальную арыентацыю.

Наша Ніва

Аляксей Талай развёўся з другой жонкай Вядомы паралімпіец балюча перажывае разрыў і заклікае забараніць жанчынам доступ у сацыяльныя сеткі, бо «інстаграм — зброя масавага знішчэння сем'яў і лёсаў дзяцей і мужчын». https://nashaniva.com/371488 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371488

Наша Ніва

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які неўзабаве мае саступіць сваю пасаду Каралю Наўроцкаму, даў інтэрв'ю польскім каналам, у якім паведаміў, што ягоны ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі нібыта нічога не ведаў пра Валынскую трагедыю да таго часу, пакуль ён пра яе яму не расказаў. https://nashaniva.com/372134 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372134

Наша Ніва

Балкунец, Шарэнда-Панасюк і яшчэ два чалавекі заклікалі выставіць ультыматум Лукашэнку, а пакуль асудзілі Ціханоўскую Яны заявілі аб правале працы Офіса Святланы Ціханоўскай і выказалі яму прэтэнзіі з нагоды неэфектыўнай працы апазіцыі з 2001 года. https://nashaniva.com/373478 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373478

Наша Ніва

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй Сенатар вырашыў пракаментаваць перамовы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў самым паўночным амерыканскім штаце. І ўзгадаў, што на Алясцы захаваліся праваслаўныя цэрквы. https://nashaniva.com/374729 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374729

Наша Ніва

Вы толькі паслухайце гэтыя першыя словы Ларысы Шчыраковай

Наша Ніва

‼️‼️‼️Каб застацца ў Беларусі, Мікалаю Статкевіч давялося нагою выбіць дзверы аўтобуса, расказаў адзін з вызваленых палітвязняў Разам з ім з аўтобуса, якім везлі дэпартаваных, спачатку выйшаў яшчэ адзін палітвязень, але пасля вярнуўся.

Наша Ніва

У Гродне агрэсіўны бусел не даваў людзям выйсці з дзіцячай амбулаторыі Птушка паводзіла сябе дзіўна — гучна клекатала і выглядала вельмі пагрозліва. https://nashaniva.com/379091 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/379091

Наша Ніва

❗️Памятаеце немаладога актывіста, які па дурасці зняўся ў прапагандысцкім кіно БТ? У Польшчы ён уляпаўся яшчэ і ў шпіянаж Адным з затрыманых у Польшчы беларускіх шпіёнаў аказаўся Уладзімір Усер (Лазараў) — актывіст з Бабруйска, які жыў у Беластоку і не так даўно ўжо сеў у лужыну, двойчы зняўшы кадры для фільма «Чужое неба» ад БТ. «Грошы — не праблема», — казаў апошнім часам Уладзімір, хоць нідзе не працаваў. https://nashaniva.com/382405 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/382405

Share "Наша Ніва"